BE RU EN

Атака на расейскія аэрадромы: спадарожнік зафіксаваў наступствы

  • 2.06.2025, 13:17

ФОТАФАКТ з аэрадрома «Белая».

1 чэрвеня 2025 года дроны атакавалі чатыры аэрадромы расейцаў. Былі знішчаныя або пашкоджаныя дзясяткі носьбітаў крылатых ракет.

Пра гэта піша «РБК-Україна» са спасылкай на ўкраінскія OSINT-супольнасці і маніторынгавыя Telegram-каналы.

Так, 1 чэрвеня пад атакі дронаў патрапілі чатыры вайсковыя аэрадромы Расеі, а менавіта «Белая», «Дзягілева», «Аленья» і «Іванава».

Асаблівую цікавасць ва ўкраінцаў выклікала знішчэнне аэрадрома «Белая», які знаходзіцца больш чым за 4 500 кіламетраў ад мяжы з Украінай. Менавіта туды ў апошні час былі перадыслакаваныя большасць Ту-95МС, якія ажыццяўлялі пускі крылатых ракет Х-101 па тэрыторыі Украіны.

Відавочцы раней заявілі, што прагучала больш за 10 выбухаў, а цяпер з'явілася спадарожнікавае фота, якое паказвае маштабы разбурэнняў.

На здымку выразна відаць, што 3 Ту-95МС былі цалкам знішчаны і адзін пашкоджаны. Акрамя таго, пад зруйнавальны ўдар трапіў адзін Ту-22М3.

Апошнія навіны