BE RU EN

Лаўроў патэлефанаваў Рубіё пасля ўдараў Украіны па аэрадромах у РФ

  • 2.06.2025, 9:06

Званок адбыўся на просьбу Расеі.

Міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў і дзяржсакратар ЗША Марка Рубіё ў нядзелю правялі тэлефонную размову пасля маштабнай украінскай атакі па расейскіх аэрадромах.

Пры гэтым у Дзярждэпартаменце ЗША адзначылі, што званок адбыўся на просьбу Расеі

«Дзяржсакратар Марка Рубіё на просьбу Расеі пагаварыў з міністрам замежных спраў Расеі Лаўровым. Дзяржсакратар Рубіё паўтарыў заклік прэзідэнта Трампа да прадаўжэння наўпроставых перамоў паміж Расеяй і Украінай для дасягнення трывалага міру», - гаворыцца ў паведамленні.

Пры гэтым расейскія СМІ пішуць, што Лаўроў і Рубіё абмеркавалі перспектывы ўрэгулявання вайны ва Украіне і расейска-ўкраінскія перамовы, прызначаныя на панядзелак у Турцыі.

«Абмяркоўвалася сітуацыя, звязаная з украінскім крызісам», - гаворыцца ў заяве расейскага МЗС.

Апошнія навіны