BE RU EN

Лукашэнка паляцеў у Кітай

  • 2.06.2025, 9:15

Візіт павінен быў адбыцца яшчэ ў студзені, але сарваўся.

Лукашэнка 2-4 чэрвеня зробіць візіт у Кітайскую Народную Рэспубліку, паведамілі ў прэс-службе.

Дыктатар павінен сустрэцца з кіраўніком КНР Сі Цзіньпінам.

Праграмай візіту запланаваны і шэраг іншых перамоў і сустрэч.

Адзначым, у пачатку 2025 года, 3 студзеня, Лукашэнка анансаваў візіт у Кітай. Паездка павінна была адбыцца да так званых выбараў — 26 студзеня. Тады візіт дыктатара да Сі Цзіньпіну не адбыўся.

Апошнія навіны