BE RU EN

У Беларусі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі

  • 2.06.2025, 14:51

Чакаюцца моцныя дажджы.

Аранжавы ўзровень небяспекі праз непагадзь абвешчаны на 3 чэрвеня. Адпаведнае папярэджанне апублікаваў Белгідрамет.

Паводле звестак сіноптыкаў, у паўднёвых раёнах краіны чакаюцца моцныя дажджы. Месцамі па Гомельскай вобласці пройдуць ліўні.

Згодна з прагнозам, у пачатку тыдня ў большасці раёнаў чакаюцца кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Ноччу слупкі тэрмометраў спыняцца на адзнацы ад +9°C да +15°C. У дзённыя гадзіны тэмпература паветра будзе вагацца ад +15°C па паўночным усходзе да +25°C па паўднёвым захадзе, у аўторак ад +15°C да +21°C.

Апошнія навіны