BE RU EN

У Стамбуле стартавала сустрэча дэлегацый Украіны і Расеі

  • 2.06.2025, 14:53

Перамовы праходзяць пры пасярэдніцтве турэцкай стараны.

У Стамбуле ў панядзелак, 2 чэрвеня, пачалася другая сустрэча дэлегацый Украіны і краіны-агрэсаркі Расеі, паведамляе МЗС Украіны.

Украінскую дэлегацыю ўзначальвае міністр абароны Рустэм Умераў, расейскую — памочнік Пуціна Уладзімір Мядзінскі. На сустрэчы таксама прысутнічае кіраўнік турэцкага МЗС Хакан Фідан. Перамовы праходзяць пры пасярэдніцтве турэцкага боку, сказана ў паведамленні.

Стораны перад сустрэчай падрыхтавалі сваё бачанне магчымага спынення агню і далейшага перамоўнага працэсу.

Апошнія навіны