BE RU EN

«Гэта ж неверагодна!»

  • 2.06.2025, 17:20

Грыбнік выявіў у лесе «тое, што не павінна адбывацца».

У першы дзень лета ў беларускіх лясах заўважылі баравікі. Знаходкай падзяліўся са сваімі падпісантамі ў TikTok блогер-грыбнік Аляксандр Гарбацэвіч, піша zerkalo.io.

- Мы бачым тое, што не павінна адбывацца, — пракаментаваў аўтар роліка і дастаў з зямлі шэсць моцных баравікоў.

Аляксандр Гарбацэвіч адзначыў, што сёлета «шэсць дзён дажджоў справакавалі рост шарыкавых хваёвых баравічкоў».

- Я жорсткі скептык, але з усім гэтым вар'яцтвам хутка пачну верыць у шаманізм і лесавічка. Гэта ж неверагодна! - падзяліўся грыбнік.

Агулам блогер вынес з лесу 46 моцных баравікоў.

У каментарах дасведчаныя аматары ціхага палявання адзначылі, што так было заўсёды, такія грыбы называюцца каласавікі. Гэта першыя трубчастыя грыбы, якія з'яўляюцца ў канцы траўня і пачатку чэрвеня.

Іншыя карыстальнікі паскардзіліся, што «лясы пустыя». Трэція адзначылі, што ім трапляліся пакуль толькі апенькі і... кляшчы.

Апошнія навіны