Менчукі зноў сталі ў вялікую чаргу
- 2.06.2025, 17:55
Па што гэтым разам?
Гандлёвая сетка «Гіпа» 31 траўня ў гонар свайго 20-годдзя частавала гасцей бясплатнымі бургерамі ад шэф-кухара. Па кулінарны «бонус» стала велізарная чарга, вынікае з відэа, якое апублікавала блогерка d.murka.
Ролік чакана выклікаў бурнае абмеркаванне ў сеціве, піша «Зеркало». Адны карыстальнікі такія паводзіны гасцей асудзілі:
«Стаяць гадзінамі, каб з'есці нейкую булку з катлетай. Яшчэ і з дзецьмі на руках», — абурылася каментатарка пад мянушкай «Сашка».
«Гляджу і крыўдна за нашых людзей», - падтрымаў Kombat.
«Проста ганьба. На дурніцу гатовыя дзень у чарзе стаяць», - напісала elenavarvar.
«Нават не ведала, што ў краіне такі голад», — Dina Jennifer Light.
Іншыя каментатары паспрабавалі растлумачыць, што за бясплатныя бургеры людзі, якія стаяць у чарзе, плацяць сваім часам.
«За гэтыя некалькі гадзін мог бы зарабіць на дзясятак бургераў», — падтрымаў думку Piligrim.
А хтосьці расказаў, што якасць бясплатных бургераў не апраўдала доўгага чакання:
«Дачка расказала пра гэтыя бургеры памерам з дулю і шалёную чаргу па іх, вату, лыжку згушчонкі і па ваду. Была ў шоку»