Мінулы травень увайшоў у топ-15 самых халодных у Менску
- 2.06.2025, 15:46
Было нават халадней за кастрычнік 2020-га.
У гэтым годзе першыя 20 дзён траўня ў Менску былі самымі халоднымі за ўсю гісторыю назіранняў. Пра гэта піша тэлеграм-канал «Минск и минчанин».
Першыя 20 дзён траўня былі нават халаднейшымі за красавік гэтага года, але ў трэцяй дэкадзе пацяплела.
"Фінальная сярэднямесячная тэмпература [травень 2025 года] — 10,1 градуса, гэта 14-е месца ў спісе самых халодных траўняў за перыяд 1887-2025 гадоў. Апошні раз травень халаднейшы, чым цяперашні, быў аж у 1980 годзе (але вельмі-вельмі блізка травень 2020-га, там дзелі градуса розніцы на карысць цяперашняга)», — піша «Минск и минчанин».
Да таго ж травень гэтага года атрымаўся халаднейшы за красавік 2018-га, 2000-га і 1920-га. І нават халаднейшы за кастрычнік 2020-га.