BE RU EN

У Сэйме Літвы адбудзецца выстава, прысвечаная Мікалаю Статкевічу

  • 2.06.2025, 16:28

Ягоны лёс стаў сімвалам мужнасці, прынцыповасці і вернасці свабоднай Беларусі.

5 чэрвеня а 13: 00 у Сэйме Літвы адбудзецца адкрыццё фотавыставы «Дарогай свабоды», прысвечанай лідару беларускага супраціву, палітвязню Мікалаю Статкевічу. Арганізатарамі выступілі Сацыял-дэмакратычная партыя Літвы, першы віцэ-спікер Сэйма Юозас Алекас і партыя «Народная Грамада».

«Пяць гадоў за кратамі, амаль тры гады - у поўнай ізаляцыі, без лістоў, без адваката, без сувязі з роднымі. Ягоны лёс стаў сімвалам мужнасці, прынцыповасці і вернасці свабоднай Беларусі.

Гэтая выстава - не толькі ўспамін пра боль і несправядлівасць. Гэта голас салідарнасці, голас памяці. І голас надзеі.

Прыходзьце, каб успомніць, падтрымаць, не забыцца. Беларусь патрабуе свабоды. Беларусь - гэта людзі. Такія, як Мікалай Статкевіч.

Свабоду палітвязням!

Жыве Беларусь!»,- гаворыцца ў паведамленні арганізатараў, якое атрымаў сайт Charter97.org.

Апошнія навіны