BE RU EN

Эрдаган хоча арганізаваць сустрэчу Зяленскага, Пуціна і Трампа ў Турцыі

  • 2.06.2025, 19:13

Прэзідэнт Турцыі пракаментаваў перамовы Кіева і Масквы ў Стамбуле.

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган пасля перамоваў расейскай і ўкраінскай дэлегацыі ў Стамбуле заявіў, што хоча арганізаваць сустрэчу лідараў Украіны, Расеі і ЗША.

Пра гэта паведамляе Hurriyet.

«Сёння, як вы ведаеце, адбылася сустрэча дэлегацый Украіны і Расеі ў Стамбуле пад старшынством спадара Хакана. Гэта была сапраўды выдатная сустрэча», – сказаў Эрдаган.

Паводле ягоных словаў, Турцыя стала паваротным момантам у мірных перамовах Украіны і Расеі.

«Маё самае вялікае жаданне для абодвух бакоў – гэтак сама сабраць і спадара Уладзіміра Пуціна, і спадара Зяленскага ў Стамбуле ці Анкары, а таксама спадара Трампа. І калі яны пагодзяцца, я хацеў бы сустрэцца з імі на гэтай сустрэчы і такім чынам ператварыць Стамбул у цэнтр міру. Мы будзем рабіць крокі для гэтага пасля гэтай апошняй сустрэчы», – адзначыў турэцкі прэзідэнт.

Апошнія навіны