BE RU EN

Джокавіч упершыню перамог сто матчаў на адным турніры «Вялікага шалома»

  • 2.06.2025, 21:22

Сербскі тэнісіст выйшаў у чвэрцьфінал «Ралан Гарос».

Сербскі тэнісіст Новак Джокавіч выйшаў у чвэрцьфінал «Ралан Гарос» і ўпершыню ў кар'еры перамог 100 матчаў на турніры «Вялікага шалома».

У 1/8 фіналу 38-гадовы серб перамог 81-ю ракетку свету брытанца Кэмерана Норы з лікам 6:2, 6:3, 6:2.

Раней на «Ралан Гарос» 100 перамог атрымліваў гішпанец Рафаэль Надаль (112), які толькі закончыў кар'еру і які перамог на турніры рэкордныя 14 разоў.

На Australian Open Джокавіч перамог 99 матчаў за кар'еру, на Уімблдоне – 97, а на US Open – 90.

Джокавіч выйшаў у чвэрцьфінал «Ралан Гарос» 16-ы год запар і стаў самым узроставым удзельнікам турніру на гэтай стадыі з часоў 39-гадовага Іштвана Гуяша ў 1971 годзе.

Спаборнікам Джокавіча будзе Аляксандр Звераў з Нямеччыны (трэці ў рэйтынгу), які перамог у серба толькі пяць сустрэчаў з 13.

Усяго Джокавіч станавіўся пераможцам «Ралан Гарос» тры разы – у 2016, 2021 і 2023 гадах.

Апошнія навіны