Зяленскі намякнуў на новыя захады праз нахабства РФ на перамовах
- 2.06.2025, 21:23
Украіна пасля «Павуціны» можа ажыццявіць чарговую аперацыю.
Украіна пасля аперацыі «Павуціна» можа ўжыць супраць Расеі новыя захады. Расейская дэлегацыя застаецца нахабнай на перамовах.
Пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў у час размовы з журналістамі.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што расейская дэлегацыя ў час сённяшніх перамоваў у Стамбуле паводзіла сябе «крыху спакайней», чым на мінулай сустрэчы. Але нахабства расейцаў нікуды не падзелася.
«Нахабныя людзі паводзілі сябе крыху сціплей. Ну, паглядзім, можа трэба яшчэ пару нейкіх захадаў і ўжо будуць усе паводзіць сябе, паспрабуюць паводзіць сябе як людзі», – дадаў ён.