BE RU EN

Atlantic Council: Энэргетычныя санкцыі ЕЗ і ЗША «абяззброяць» вайсковую машыну Пуціна

  • 20.06.2025, 10:17

У ЕЗ і ЗША ёсць усе інструменты для гэтага.

Еўропа і ЗША распрацоўваюць амбіцыйныя санкцыі супраць экспарту расейскай нафты і газу, які з'яўляецца ключавой крыніцай фінансавання агрэсіі Пуціна ва Украіне. Аднак застаецца незразумелым, ці выстарчыць у заходніх лідараў палітычнай волі для поўнай іх рэалізацыі, піша Atlantic Council (пераклад - сайт Charter97.org).

Новы праект ЕЗ, апублікаваны 17 чэрвеня, прадугледжвае паэтапную адмову ад імпарту расейскіх выкапнёвых відаў паліва з 2026 да пачатку 2028 года, забарону на падпісанне новых кантрактаў і абмежаванне паслуг на тэрміналах для ЗПГ, звязанага з Расеяй. У дакуменце таксама прапісаныя строгія захады кантролю і празрыстасці для імпарцёраў расейскага газу.

У чэрвені ЕЗ прыняў ужо васямнаццаты пакет санкцый супраць Расеі, які ўключае забарону на ўдзел аператараў ЕЗ ва ўгодах па газаправодах «Паўночны струмень» і зніжэнне цэнавай мяжы на расейскую нафту з 60 да 45 долараў за барэль. Гэта адчувальна ўдарыць па расейскай эканоміцы, якая залежыць ад экспарту нафты.

Тым не менш з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расея зарабіла амаль $1 трыльён, пры гэтым большая частка гэтых даходаў прыпадае на экспарт у краіны за межамі ЕЗ, у тым ліку ў Кітай. Каб спыніць гэтыя «шэрыя» экспартныя схемы, неабходныя больш рашучыя захады.

У ЗША сенатары Рычард Блюменталь і Ліндсі Грэм прапанавалі законапраект, які прадугледжвае 500%-ую мыту на тавары з краін, якія набываюць расейскую нафту і газ. Нягледзячы на шырокую падтрымку ў Сенаце, ухваленне законапраекта залежыць ад прэзідэнта ЗША, які пакуль не даў згоды.

ЕЗ і ЗША маюць усе інструменты для падрыву энэргетычнай моцы Расеі і паслаблення ваеннага патэнцыялу Крамля, але пакуль застаецца пытанне, ці дастаткова ў іх палітычнай рашучасці для гэтага.

Апошнія навіны