Даляр рэзка рвануў угару
- 20.06.2025, 11:19
На фоне канфлікту на Блізкім Усходзе.
У пятніцу, 20 чэрвеня, даляр набірае абароты. Нявызначанасць у сувязі з вайной на Блізкім Усходзе і яе патэнцыйнымі наступствамі для сусветнай эканомікі стымулявала попыт на бяспечныя актывы.
Выданне Reuters піша, што канфлікт паміж Ізраілем і Іранам не дае прыкметаў паслаблення, і ўдзельнікі рынку нервуюцца праз магчымае далучэнне ЗША да вайны, што выклікала рэзкі рост курсу даляра.
Індэкс даляра, які вымярае курс амерыканскай валюты ў адносінах да шасці іншых ключавых канкурэнтаў, у тым ліку швэйцарскі франк, японская ена і еўра, на гэтым тыдні можа вырасці на 0,45%.
Нядаўні скачок коштаў нафты дадаў новы ўзровень інфляцыйнай нявызначанасці для цэнтральных банкаў ва ўсіх рэгіёнах, якія змагаюцца з патэнцыйным уздзеяннем амерыканскіх мытаў.
Падзенне коштаў нафты падтрымала такія валюты краінаў-імпарцёрак нафты, як еўра і ена. Еўра ўмацаваўся на 0,24% да 1,1527 даляра, а ена вырасла на 0,1% да 145,35 за даляр. Росту ены таксама спрыялі больш высокія, чым чакалася, звесткі пра інфляцыю, якія падтрымалі чаканні далейшага павышэння адсоткавых ставак.
Аўстралійскі і новазеландскі даляры выраслі на 0,1%, а фунт стэрлінгаў падняўся на 0,2% да 1,349 даляра.
Хоць Федэральная рэзервовая сістэма (ФРС) ЗША пацвердзіла прагноз пра два зніжэнні адсоткавых ставак сёлета, старшыня Джером Паўэл перасцярог ад надання гэтаму прагнозу занадта вялікага значэння. Заява цэнтральнага банка яшчэ больш умацавала рост даляра.
Аднак інвестары збянтэжаныя нечаканым зніжэннем адсоткавай стаўкі на 25 базісных пунктаў з боку Norges Bank, і крона патаннела больш чым на 1% у адносінах да даляра.
Хоць асноўная ўвага рынку на гэтым тыдні было засяроджаная на геапалітычнай напружанасці, асцярогі з нагоды мытаў і іх магчымага ўплыву на выдаткі, маржу кампаній і агульны рост застаюцца актуальнымі. Гэтыя асцярогі зрабілі ціск на даляр, які сёлета патаннеў прыкладна на 9%.