BE RU EN

Украінцы ўзялі ў палон групу расейскіх пяхотнікаў на Пакроўскім кірунку

  • 20.06.2025, 12:17

Відэафакт.

На Пакроўскім кірунку ў Данецкай вобласці байцы роты выведкі спецыяльнага прызначэння 14-й брыгады аператыўнага прызначэння НДУ «Червона Каліна» захапілі ў палон, сама меней, пецярых расейскіх вайскоўцаў.

Пра гэта паведамілі ў афіцыйным тэлеграм-канале брыгады, паведамляе Цензор.НЕТ.

Паводле інфармацыі падраздзялення, акупанты хаваліся ў падвале закінутага будынка. Пасля агнявога кантакту ўкраінскія воіны прымусілі расейскіх пяхотнікаў здацца.

Захоп стаў вынікам выведаперацыі ў зоне актыўных баявых дзеянняў.

Апошнія навіны