BE RU EN

Падаляк: З Лукашэнкам не будуць міндальнічаць

  • 20.06.2025, 17:44

Будзе разбурацца інфраструктура вайны.

Ці будзе Украіна бамбаваць вайсковыя аб'екты на тэрыторыі Беалурсі, калі з нашай тэрыторыі зноў пойдуць расейцы?

Такое пытанне «Зеркало» задало дарадцу кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаілу Падаляку:

- Вы ж выдатна разумееце, што ніхто зараз не стане міндальнічаць (праяўляць без падставы залішнюю мяккасць да каго-небудзь. - Заўв. рэд.). Будзе разбурацца інфраструктура вайны. У пачатку поўнамаштабнага ўварвання Украіна не рабіла зваротных удараў па інфраструктуры [краін], адкуль ішло наступленне. Цяпер усё выглядае інакш. Мы наносім удары па тэрыторыі Расеі, адкуль «прылятае» па нашай краіне і адкуль падвозяць рэсурс.

Але я сумняваюся, што Лукашэнка сапраўды зацікаўлены ва ўцягванні Беларусі ў канфліктныя дзеянні. Гэта значыць, выдзеліць тэрыторыю ў рамках Саюзнай дзяржавы ў выглядзе трэнінгавых цэнтраў для Расеі - вядома, ён гатовы. Спрытна заяўляць аб сваёй гатоўнасці ваяваць з усім светам ён таксама не супраць, як і ўдзельнічаць у гэтых вучэннях. Але з пункту гледжання рэальных рызык Лукашэнка максімальна асцярожны. Ён дакладна разумее, да чаго могуць прывесці правакатыўныя дзеянні з яго тэрыторыі. І думаю, будзе імкнуцца, каб гэтых дзеянняў не было.

Апошнія навіны