BE RU EN

У Беларусі зацвердзілі новыя правілы атрымання дзяржпадтрымкі на жыллё

  • 20.06.2025, 14:25

Каму льготны крэдыт, а каму субсідыя?

Беларускі ўрад зацвердзіў новы парадак вылучэння льготных крэдытаў і аднаразовых субсідый на будаўніцтва або набыццё жылля. Свежая пастанова Саўміна № 328 удакладніла, хто і пры якіх умовах зможа скарыстацца той ці іншай формай дзяржаўнай дапамогі, піша «Тэлеграф».

Хто можа прэтэндаваць на льготны крэдыт?

Палажэнне аб парадку вылучэння льготных крэдытаў, зацверджанае Саўмінам, распаўсюдзілася на грамадзянаў, указаных ва ўказе прэзідэнта № 95 «Аб дзяржаўнай падтрымцы пры жыллёвым будаўніцтве». Сама пастанова Саўміна не змяшчае поўнага пераліку гэтых катэгорый, але ўдакладняе шэраг момантаў для некаторых з іх:

Шматдзетныя сем'і: Для іх прадугледжаныя асаблівыя ўмовы льготнага крэдытавання, уключаючы атрыманне фінансавай дапамогі ад дзяржавы на выплату часткі крэдыту. Новы парадак дэталізаваў умовы надання такой дапамогі, у тым ліку пры змяненні складу сям'і.

Напрыклад, шматдзетныя сем'і могуць спадзявацца на паўторнае атрыманне фіндапамогі пры нараджэнні / усынаўленні дзяцей пасля папярэдняга паляпшэння жыллёвых умоваў з дзяржпадтрымкай, калі для гэтага зноў узніклі падставы патрэбы.

Маладыя сем'і: Для іх таксама можа быць актуальная дзяржаўная фінансавая дапамога ў пагашэнні льготных крэдытаў пры нараджэнні (усынаўленні / удачарэнні) першага і другога дзіцяці. Удакладнены парадак яе разліку і вылучэння.

Грамадзяне, якія жывуць і працуюць у сельскай мясцовасці і малых гарадах: Для тых, хто стала жыве і працуе ў населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тысячаў чалавек або ў гарадах-спадарожніках, і адносіцца да пэўных катэгорый грамадзянаў (згодна з указам № 95), прадугледжаныя асаблівыя ўмовы, у тым ліку ў пераразліку адсоткаў умоваў і працы).

Грамадзяне, якія знаходзяцца на ўліку на месцы вайсковай службы (дзяржаўнай цывільнай службы, працы): для іх таксама вызначаныя пэўныя асаблівасці ўключэння ў спісы на атрыманне льготных крэдытаў і парадак узаемадзеяння дзяржорганаў.

Важна адзначыць, што для ўсіх катэгорый дзейнічае прынцып аднаразовасці атрымання дзяржпадтрымкі (за выключэннем шматдзетных, як паказана вышэй) і патрабаванне быць малазабяспечанымі (парадак аднясення да гэтай катэгорыі таксама зацверджаны пастановай).

Акрамя таго, для працаздольных грамадзянаў, «не занятых у эканоміцы», магчымасць атрымання льготнага крэдыту абмежаваная і дапускаецца толькі ў строга пэўных выпадках (напрыклад, калі яны або чальцы іх сем'яў падпадаюць пад выключэнні з «дармаедскага» дэкрэта або знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі пастановай спецкамісій).

Хто можа атрымаць аднаразовую субсідыю на жыллё?

Палажэнне аб вылучэнні аднаразовых субсідый таксама арыентаванае на катэгорыі грамадзянаў, вызначаныя ўказам нумар 95.

Сярод тых, хто мае права на гэты від дзяржпадтрымкі, у пастанове Саўміна асабліва выдзеленыя чальцы сем'яў загінулых (памерлых) пры выкананні службовых абавязкаў суддзяў, пракурорскіх работнікаў, вайскоўцаў, супрацоўнікаў сілавых установаў (за выключэннем салдатаў тэрміновай службы і курсантаў). Для іх субсідыя вылучаецца ў памеры 100 адсоткаў кошту жылля (у межах нарматываў) і па-за чаргой (але ў парадку чарговасці для гэтай катэгорыі).

Як і ў выпадку з ільготнымі крэдытамі, для атрымання субсідыі дзейнічаюць крытэрыі малазабяспечанасці і абмежаванні для «не занятых у эканоміцы».

Важныя моманты

Адзіная база звестак: уся інфармацыя аб атрымальніках ільготных крэдытаў і субсідый павінна акумулявацца ў Адзінай базе звестак. Паводле задумкі, яна павінна забяспечыць кантроль за аднаразовасцю дапамогі і празрыстасць працэсаў.

Зварот па дзяржпадтрымку: грамадзяне падаюць заявы і пакет дакументаў у мясцовыя выканкамы або арганізацыі на месцы пастаноўкі на ўлік тых, хто мае патрэбу.

Тэрміны: многія палажэнні новай пастановы Саўміна № 328 пачалі дзеянне з 1 чэрвеня 2025 года.

Апошнія навіны