Афіцэры РФ масава бягуць ад вайны
- 20.06.2025, 19:12
Сотні камандзіраў перавялі ў тыл.
Расейскія афіцэры масавана ўнікаюць войны. Іх пераводзяць у тылавыя часткі, некаторыя афіцэры сышлі ў самаволку.
Пра гэта паведамляе Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны ў Telegram.
Як адзначае выведка, больш за 45% афіцэраў узброеных сілаў РФ, якія знаходзяцца ў складзе рэзервовых падраздзяленняў паўднёвай ваеннай акругі Расеі, не маюць ніякіх законных падставаў для праходжання службы ў тыле.
У дакументах, падпісаных кіраўніком штаба паўднёвай ваеннай акругі генерал-лейтэнантам Міхаілам Зусько, выяўлены факты беспадстаўнага пераводу больш як 900 афіцэраў у тылавыя часткі. З іх сама меней 200 прызначылі, нягледзячы на ўжо запоўненую штатную колькасць падраздзяленняў.
Акрамя таго, фіксуюцца выпадкі самавольнага пакідання службы гэтымі афіцэрамі.
«Масавыя ўцёкі з перадавой, аформленыя як фармальны перавод у тыл, сведчаць пра дэмаралізацыю і крызіс у расейскім камандным складзе», – дадаюць у ГУВ.