BE RU EN

Памёр пісьменнік Сямён Букчын

  • 20.06.2025, 14:57

Яму было 83 гады.

Публіцыст і пісьменнік Сямён Букчын памёр у Беларусі ва ўзросце 83 гадоў.

Ягоны сын Аляксандр у «Фэйсбуку» паведаміў, што бацька памёр у 4-м клінічным шпіталі Менска.

Сямён Букчын – публіцыст, пісьменнік, даследнік літаратуры. Ён выдаў больш за 20 кніг, у тым ліку расейскіх пісьменнікаў Льва Талстога, Фёдара Дастаеўскага, Антона Чэхава. Сярод іншага Букчын даследаваў іх сувязі з Беларуссю.

У сваёй кнізе «Адушавіць перажытае ў слове», якая ўбачыла свет у 2021 годзе, ён пісаў пра тое, што гаварылі пра беларусаў і Беларусь Іван Бунін, Мікалай Ляскоў, пра стасункі паміж Максімам Горкім і Адамам Багдановічам.

У 2021 годзе Букчын падпісаў зварот да ўладных структураў і дзяржаўных СМІ, у якім змяшчалася патрабаванне спыніць пераслед журналістаў.

Апошнія навіны