BE RU EN

Ізраіль ліквідаваў яшчэ аднаго іранскага ядзерніка

  • 20.06.2025, 15:18

Яго хавалі на канспірацыйнай кватэры.

ЦАХАЛ знішчыў у Іране фізіка, датычнага да распрацоўкі ядзернай зброі. Ёсць верагоднасць, што ліквідаваныя нават двое навукоўцаў.

Пра забойства іранца, які мае дачыненне да распрацоўкі ядзернай зброі, паведамляе Wall Street Journal са спасылкай на ізраільскую крыніцу. Навукоўца хавалі на канспірацыйнай кватэры. Але і там яго нагнаў беспілотнік Цахала.

Імя забітага пакуль не раскрываюць. Такім чынам, Ізраіль за тыдзень здолеў ліквідаваць як мінімум 10 іранскіх ядзернікаў.

Паводле інфармацыі карэспандэнта радыё «Галей ЦАХАЛ» Дарона Кадоша, ліквідацыі магло быць нават дзве. За некалькі гадзінаў Ізраіль атакаваў дваіх навукоўцаў-ядзернікаў. Але вынікі другой ліквідацыі пакуль невядомыя.

Нядаўна СМІ паведамілі, што адной з верагодных прычынаў нападу на Іран менавіта цяпер стаў прарыў у іранскай ядзернай праграме. Ізраільская выведка даведалася пра сустрэчу вайскоўцаў і навукоўцаў-ядзернікаў, прысвечаную стварэнню ракеты з ядзернай боегалоўкай.

Апошнія навіны