BE RU EN

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць беларускага завода

  • 20.06.2025, 16:25

Прадпрыемства працуе на расейскі ВПК.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ пра ўвядзенне санкцый супраць 56 фізічных і 55 юрыдычных асобаў з Расеі, Кітая і Беларусі. Абмежавальныя захады закранулі кампаніі і грамадзянаў, якія маюць дачыненне да распрацоўкі, вытворчасці і паставак беспілотных лётных апаратаў для Расеі, а таксама ўдзельнікаў схемаў абыходу міжнародных санкцый.

Адпаведны Указ нумар 415/2025 апублікаваны на афіцыйным сайце Офіса Прэзідэнта.

У санкцыйны спіс, сярод іншага, уключанае беларускае прадпрыемства «Завод дакладнай электрамеханікі».

Уведзеныя захады прадугледжваюць блакаванне актываў, абмежаванні на гандлёвыя аперацыі, забарону на вывядзенне капіталаў, а таксама частковае або поўнае спыненне транзіту рэсурсаў, палётаў і перавозак праз тэрыторыю Украіны.

Апошнія навіны