BE RU EN

ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць Ірана

  • 20.06.2025, 18:22

Яны накіраваныя, сярод іншага, на прадухіленне распаўсюджвання ядзернай зброі.

Міністэрства фінансаў ЗША пашырыла санкцыі супраць Ірана. Яны накіраваныя, сярод іншага, на прадухіленне распаўсюджвання ядзернай зброі.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінфіна ЗША.

У санкцыйны спіс былі дададзеныя новыя асобы і арганізацыі ў рамках праграмаў, накіраваных на прадухіленне распаўсюджвання зброі масавага знішчэння і падтрымцы тэрарыстычных структураў, звязаных з Іранам.

Пад санкцыі патрапілі:

фізічныя асобы і караблі, задзейнічаныя ў гандлі нафтай хусітаў у Емене;

арганізацыі лагістыкі і транспартавання нафты (марскія судны);

кампаніі, якія пастаўляюць абсталяванне для вытворчасці ракетаў і іншых сродкаў падвойнага прызначэння.

Адзначаецца, што санкцыі накіраваныя на парушэнне фінансавых каналаў падтрымкі Ірана, асабліва ў сферы нафтавага экспарту і ваенных тэхналогій.

Гэтыя захады з'яўляюцца часткай стратэгіі, якая прадугледжвае ізаляцыю Ірана і абмежаванне ягоных магчымасцяў распрацоўкі зброі масавай паразы.

Асобна падаецца сігнал іншым краінам (напрыклад, Кітаю) пра кантроль за пастаўкамі тавараў падвойнага прызначэння.

Апошнія навіны