BE RU EN

Ва УСУ створаць першы жаночы экіпаж для перахопу расейскіх БПЛА

  • 20.06.2025, 18:51

Падрабязнасці.

Першы жаночы экіпаж для перахопу расейскіх дронаў сфармуюць ва Узброеных сілах Украіны. Яго ствараюць на базе 427-га асобнага палка беспілотных сістэмаў «РАРОГ».

Пра гэта паведамілі на старонцы палка.

«Абставіны падштурхоўваюць цябе быць карыснай менавіта ў войску? Гатовая прайсці адбор і шмат вучыцца? Паспрабуй сябе ў экіпажы-перахопніку БПЛА – побач будуць служыць сёстры з агульнымі каштоўнасцямі і ўнутраным стрыжнем», – гаворыцца ў паведамленні.

«Рарог» уваходзіць у лік вядучых падраздзяленняў Узброеных сілаў Украіны ў сферы дронавых тэхналогій: сярод іншага падраздзяленне дэманструе высокія паказнікі ў знішчэнні варожай тэхнікі і жывой сілы.

У абавязкі экіпажу будзе ўваходзіць:

выяўленне і знішчэнне паветранага ворага;

абслугоўванне і ўтрыманне ў гатоўнасці да ўжывання замацаванага ўзбраення;

выкананне баявых задачаў у складзе падраздзялення;

дасканалае асваенне выбранай спецыяльнасці;

удзел у вучэннях і баявых дзеяннях;

захаванне воінскай дысцыпліны.

У палку прапануюць рэчавае, харчовае і медыцынскае забеспячэнне, магчымасць павышэння кваліфікацыі і кар'ернага росту.

Апошнія навіны