BE RU EN

Міністэрства аховы здароўя звярнулася да беларусаў з важнай заявай пра БАДы

  • 20.06.2025, 19:20

Біялагічна актыўныя дабаўкі дазволілі прадаваць у краіне год таму.

Ва ўстанове параілі ставіцца крытычна да складу біялагічна актыўных дабавак.

Міністэрства аховы здароўя звярнулася да беларусаў з важнай заявай пра БАДы. Падрабязнасці расказалі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Ва ўстанове параілі беларусам ставіцца крытычна да складу БАДаў і падобнай прадукцыі, прапанаванай у інтэрнэце ці праз мэсэнджары.

«Калі вы бачыце нейкія лекавыя заяўленыя ўласцівасці на харчовым прадукце або ў любым іншым інфармацыйным рэсурсе, калі ласка, пачытайце іншую інфармацыю, звярніцеся да медспецыяліста або ў дзяржарганізацыю аховы здароўя», – заявілі ў Міністэрстве аховы здароўя Беларусі.

У прэс-службе таксама парэкамендавалі беларусам патэлефанаваць у адпаведныя арганізацыі сістэмы Міністэрства аховы здароўя, сістэмы забеспячэння санэпіддабрабыту для тлумачэння: ці з'яўляюцца ўласцівасці, якія пазначаныя на прэпараце, даказанымі і праўдзівымі.

Апошнія навіны