BE RU EN

У Пуціна спыталі, чаму Расея не абараняе «хаўрусніцкі» Іран

  • 20.06.2025, 20:15

Дыктатар РФ у адказ загаварыў пра «расейскамоўны» Ізраіль.

Дыктатар РФ Уладзімір Пуцін адмаўляе, што Расея павінна была пачаць «баявую аперацыю», пасля таго як Ізраіль пачаў баявыя дзеянні супраць Ірана – стратэгічнага расейскага хаўрусніка.

Пра гэта Пуцін заявіў 20 чэрвеня падчас выступу перад расейскімі прапагандыстамі.

Паводле словаў дыктатара РФ – маўляў, у Ізраілі жывуць амаль 2 млн выхадцаў з былога СССР і РФ і таму гэта «амаль расейскамоўная краіна». Пры гэтым Пуцін заявіў, што ў Крамля «традыцыйна склаліся добрыя і сяброўскія стасункі з арабскім светам».

«Мы заўсёды выконваем свае абавязальніцтвы. (…) Мы падтрымліваем Іран у барацьбе за ягоныя інтарэсы ў мірным атаме (…). Хто кажа, што мы мусілі зрабіць больш… Што, болей? Пачынаць нейкія баявыя аперацыі? У нас і так ідуць баявыя аперацыі з тымі, каго мы лічым спаборнікамі. (…) Мы абараняем права Ірана на мірны атам. Мы пабудавалі атамны рэактар у Іране і заключылі кантракты на яшчэ два. Мы прадаўжаем гэтую працу, мы не эвакуюем наш персанал адтуль. (…) Хіба гэта не падтрымка Ірана?» – падсумаваў дыктатар РФ.

Апошнія навіны