Іран разбамбіў мячэць у Хайфе
- 20.06.2025, 20:27
Святары атрымалі раненні.
Ад іранскага абстрэлу пацярпела мячэць Аль-Джарына, адзін з сімвалаў Хайфы. Святары атрымалі раненні, паведамляюць «Дэталі».
Мячэць Аль-Джарына ў Ніжнім горадзе Хайфы ўзведзеная яшчэ ў 18 стагоддзі. А ў 1901 годзе да яе прыбудавалі знакамітую гадзіннікавую вежу. Іншая яе назва – Вялікая мячэць Хайфы. У 2011 годзе яе старанна адрэстаўравалі.
Сёння ў святы для мусульманаў дзень мячэць пацярпела ад абстрэлу. Пра гэта неадкладна напісаў міністр замежных справаў Ізраіля Гідэон Саар.
«У выніку ракетнага нападу мусульманскія святары, якія знаходзіліся ў мячэці, былі параненыя. Іранскі рэжым накіраваны на мусульманскіх, хрысціянскіх і габрэйскіх грамадзянаў, а таксама на цывільныя аб'екты. Гэта ваенныя злачынствы», – заявіў міністр.