У Жлобіне ў пенсіянера канфіскавалі выбуховыя прыстасаванні і кулямёт
- 20.06.2025, 21:20
Што ён збіраўся зрабіць?
Аператыўнікі пры падтрымцы байцоў АМАПу правялі спецаперацыю ў Жлобіне, расказала прэс-служба МУС.
У выніку затрымалі 63-гадовага мужчыну, у якога дома знайшлі сапраўдны арсенал: тры самаробныя выбуховыя прыстасаванні, больш за 2 кг выбухоўкі на аснове трацілу і ствол кулямёта.
Расследаванне паказала: затрыманы не проста захоўваў небяспечныя прадметы, але і вырабляў боепрыпасы на продаж. Следства ўжо пачало крымінальную справу, а падазраваны знаходзіцца пад арыштам.
У МУС нагадалі: калі ў вас ёсць незаконная зброя ці боепрыпасы, можна ўнікнуць адказнасці, добраахвотна здаўшы іх праваахоўнікам.