Ізраіль нанёс новую серыю ўдараў па Іране
- 21.06.2025, 9:09
Знішчаныя пускавыя ўстаноўкі.
Войска абароны Ізраіля працягвае паветраную аперацыю ў Іране. Нанесеныя ўдары па пускавых ракетных устаноўках.
Пра гэта паведамляе прэс-служба ЦАХАЛа.
«За апошнія гадзіны блізу 15 знішчальнікаў ВПС Ізраіля нанеслі серыю ўдараў па пускавых ракетных устаноўках на захадзе Ірана», – паведамілі ізраільскія вайскоўцы.
Удакладняецца, што падчас новай серыі ўдараў па пускавых устаноўках з балістычнымі ракетамі выкарыстоўваліся больш за 30 боепрыпасаў. Іншыя падрабязнасці Войска абароны Ізраілю пакуль што не падало.
Незадоўга да гэтага ў ЦАХАЛе паведамілі, што ВПС Ізраіля перахапілі за апошні дзень, 20 чэрвеня, больш за 15 ударных дронаў, запушчаных з Ірана.