BE RU EN

Ва Украіне ліквідавалі ўлюбёнца расейскай прапаганды

  • 21.06.2025, 10:07

Акупант знаходзіўся на пасадзе камандзіра аднаго з артылерыйскіх падраздзяленняў.

Украінскія вайскоўцы ліквідавалі «ўлюбёнца» расейскай прапаганды, камандзіра аднаго з артылерыйскіх падраздзяленняў войска Расеі Уладзіміра Ільясава.

Як паведамляе афіцэр УСУ Анатоль Штэфан «Шцірліц», на момант ліквідацыі Ільясаў з пазыўным «Хопер» знаходзіўся ў званні капітана.

«Паспяхова дэмабілізаваны ўлюбёнец рашнпрапагандэн і прыгонных, камандзір рэактыўнай артылерыйскай батарэі капітан Ільясаў «Хопер» Уладзімір», - адзначыў Штэфан.

Ільясаў ахвотна «свяціўся» ў прапагандысцкіх відэа на фоне баявых машын.

Апошнія навіны