BE RU EN

Ізраіль атакаваў ядзерны аб'ект Ірана ў Ісфагане

  • 21.06.2025, 17:26

Выбухі прагрымелі і ў правінцыі Кум, дзе знаходзіцца завод па ўзбагачэнні ўрану Фардо.

Войска абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) у суботу, 21 чэрвеня, нанесла ўдар па ядзерным аб'екце Ірана ў горадзе Ісфагане, піша The Times of Israel.

Са слоў ізраільскіх вайскоўцаў, новы ўдар быў накіраваны на ракетную інфраструктуру Ірана - сховішчы ракет і аб'екты для іх запуску.

Выбухі гучалі ў тым ліку ў Ісфагане, дзе знаходзяцца эксперыментальны ядзерны рэактар і інфраструктура для вытворчасці ядзернага паліва. Пазней іранскія СМІ пацвердзілі, што пад абстрэл патрапіў ядзерны аб'ект у Ісфагане, але выцеку небяспечных матэрыялаў, як заяўляюць у Іране, не адбылося.

ВПС таксама піша аб выбухах у правінцыі Кум, дзе знаходзіцца завод па ўзбагачэнні ўрану Фардо. У Іране заявілі, што ў выніку ўдараў па горадзе Кум загінулі два чалавекі, сярод іх - супрацоўнік ядзернай праграмы краіны.

Апошнія навіны