BE RU EN

«Адна фраза можа ўмомант залагодзіць Пуціна»

  • 21.06.2025, 13:05

Трамп ужо сказаў яе аятале Хамэнэі.

Працяг знаходжання расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна ва ўладзе зводзіць практычна на нішто шанцы на заканчэнне расейскай агрэсіі супраць Украіны. Прынамсі, датуль, пакуль у Масквы ёсць грошы на вайну ці датуль, пакуль не абрынецца рэжым аятолаў у Іране, што нагадае Пуціну пра тое, што аднойчы крэсла можа захістацца і пад ім самім.

І прэзідэнт ЗША можа знайсці словы, якія прымусяць Пуціна ўціхамірыцца. Такое меркаванне ў інтэрв'ю OBOZ.UA выказала расейская апазіцыянерка Вольга Курносава.

Пакуль Пуцін захоўвае ўпэўненасць у сабе і застаецца ва ўладзе – разлічваць на заканчэнне вайны Расеі супраць Украіны не варта, перакананая яна.

«Прынамсі, пакуль ён упэўнены ў сабе – дакладна не варта. Павінна адбыцца нешта вельмі сур'ёзнае. Напрыклад, у яго павінны скончыцца грошы для вядзення гэтай вайны. Ці ён павінен убачыць, як абрынаецца рэжым аятол, і зразумець, што такія рэчы магчымыя. Пакуль жа відаць, што ён без мыла лезе ва ўсе месцы для таго, каб дэманстраваць з сябе міратворца ў Іране. Але паслухай, ты вядзеш вайну, напаўшы на Украіну, і распавядаеш, які ты міратворац? Ты ў сваім розуме?», - эмацыйна адзначыла Курносава.

На яе думку, толькі «збіванне пыхі» з расейскага дыктатара, які беспярэчна паверыў у сваю беспакаранасць і недасягальнасць, здольнае яго ўціхамірыць.

«Калі ён убачыць, што сітуацыі могуць развязвацца зусім інакш...Як сказаў Трамп, Штаты ведаюць, дзе знаходзіцца аятала Хамэнэі ў кожны момант. Калі такія ж словы будуць сказаныя Пуціну і калі ён зразумее, што ёсць сродкі, якія ў кожны момант могуць яго знішчыць, магчыма, тады ён будзе больш згаворлівым», – канстатавала Курносава.

Апошнія навіны