BE RU EN

Кіраўнік МЗС Літвы аб вызваленні беларускіх палітвязняў: Гэта яшчэ не канец

  • 21.06.2025, 22:16

Рэжым Лукашэнкі павінен вызваліць усіх вязняў сумлення.

Кіраўнік МЗС Літвы Кястуціс Будрыс пракаментаваў вызваленне рэжымам Лукашэнкі 14 палітвязняў.

Аб гэтым літоўскі міністр напісаў у сацсетцы Х.

Будрыс пацвердзіў, што вызваленыя 14 палітычных зняволеных, сярод якіх Сяргей Ціханоўскі, знаходзяцца ў бяспецы ў Літве і атрымліваюць належную дапамогу.

Ён таксама падкрэсліў, што роля ЗША ў вызваленні гэтых палітычных зняволеных была вырашальнай.

«Але гэта яшчэ не канец. У беларускіх турмах усё яшчэ застаюцца больш за 1000 закладнікаў. Усе яны павінны быць вызваленыя без прамаруджвання», – напісаў Будрыс.

Апошнія навіны