BE RU EN

Foreign Affair: Да чаго прывядзе змена рэжыму ў Іране

  • 21.06.2025, 18:38

Іранская "вось супраціву" фактычна разбураная.

Канфлікт, які працягваецца з Ізраілем, можа стаць паваротным момантам у гісторыі Ірана. Аднак наўрад ці гэта прывядзе да дэмакратыі. Значна верагодней - трансфармацыя краіны з ідэалагічнай тэакратыі ў прагматычную аўтарытарную дзяржаву, піша Foreign Affairs (пераклад - сайт Charter97.org).

Пад уплывам эканамічных правалаў і міжнароднай ізаляцыі курс аяталы Хаменеі, які кіраваў з 1989 года, апынуўся ў тупіку. Яго мара аб «сусветнай ісламскай рэвалюцыі» абярнулася ўнутранай незадаволенасцю, падзеннем рэлігійнасці ў грамадстве і правалам знешняй палітыкі. «Вось супраціву» - сетка праіранскіх хаўруснікаў на Блізкім Усходзе - фактычна разбураная.

Унутры краіны ўлада паступова ссоўваецца ад клерыкалаў да прагматычных элітаў — вайскоўцаў, тэхнакратаў і нацыяналістаў. Гэтыя сілы, натхнёныя досведам такіх краін, як Савудаўская Арабія, імкнуцца да нармалізацыі дачыненняў з Захадам, эканамічнага развіцця і адмовы ад ідэалагічных догмаў. Ужо ў 2023 годзе пачалося аднаўленне сувязей з Савудаўскай Арабіяй, а нядаўна дэлегацыя з Эр-Рыяда наведала Тэгеран.

Прыкметы зрушэння прыярытэтаў відавочныя: на выбарах насельніцтва галасуе за рэфарматараў, улады аслабляюць рэлігійныя забароны, а лідары ўсё часцей гавораць аб аднаўленні сувязей з ЗША і Ізраілем.

Змена рэжыму, хутчэй за ўсё, адбудзецца не праз рэвалюцыю, а праз унутраную перазагрузку: адыход ад ісламізму, пераход да кіравання краінай у інтарэсах стабільнасці і выжывання. Як некалі прынц Абас Мірза, які падпісаў непапулярны, але выратавальны мір з Расеяй, новыя лідары Ірана могуць выбраць дыпламатыю замест ідэалагічнага канфлікту.

Апошнія навіны