Вызвалены двое грамадзян Латвіі
- 21.06.2025, 20:45
Рыга заклікае працягваць ціск на рэжым Лукашэнкі.
У ліку 14 палітвязняў, вызваленых 21 чэрвеня з месцаў зняволення ў Беларусі, двое грамадзян Латвіі, вынікае з паведамлення латвійскага Міністэрства замежных спраў.
«Дзякуючы лідарству Злучаных Штатаў - прэзідэнта Дональда Трампа і спецыяльнага пасланніка прэзідэнта ЗША Кіта Келага - сёння былі вызваленыя 14 …> грамадзян, зняволеных у Беларусі, у тым ліку два грамадзяніна Латвіі - Юрыйс Ганінс і Дзмітрый Міхайлаўс. Мы рады, што сярод вызваленых апынуўся таксама Сяргей Ціханоўскі», - гаворыцца ў заяве.
«Рэжым [Аляксандра] Лукашэнкі ўсё яшчэ ўтрымлівае больш за 1000 палітвязняў і працягвае выкарыстоўваць мігрантаў як інструмент ціску на межах з Латвіяй, Літвой і Польшчай. Каб змяніць гэтую сітуацыю, міжнародны ціск на Беларусь павінен працягвацца», - падкрэсліла латвійскае МЗС.