BE RU EN

Дарожныя камеры ў Менску «паразумнеюць»

  • 21.06.2025, 21:08

Што трэба ведаць кіроўцам.

Колькасць дарожных камер да канца года ў Менску ўзрасце, частка з іх "паразумнее", паведамляюць дзяржСМІ.

Так, камеры змогуць распазнаваць праезд на чырвонае святло, непрапусканне пешаходаў, непрышпілены рамень, няправільную паркоўку і іншыя правапарушэнні.

Цяпер многія функцыі праходзяць тэставы рэжым, але ўжо ёсць сітуацыі, калі кіроўцы атрымалі штрафы за зафіксаваныя парушэнні.

Як заявіў у сюжэце тэлеканала намеснік начальніка ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Дзяніс Лівановіч, той функцыянал, які закладваецца ў сістэму маніторынгу, накіраваны ў першую чаргу на забеспячэнне дарожнай бяспекі, а не на колькасць выяўленых правапарушэнняў.

Апошнія навіны