Намеснік Келага падзяліўся дэталямі вызвалення беларускіх палітвязняў
- 21.06.2025, 21:25
Яны да апошняга не ведалі, што іх чакае.
Джон Коул, намеснік спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Кіта Келага раскрыў дэталі вызвалення 14 беларускіх палітвязняў. Відэа ён апублікаваў на сваёй старонцы ў сацсетцы X.
«Момант, які я асабліва запомніў, гэта калі пад'ехаў фургон з гэтымі 14 людзьмі на прасёлкавую дарогу, дзе мы іх сустракалі. Я адчыніў дзверы, і ва ўсіх у іх галовы былі апушчаны. Яны не разумелі, што адбываецца», - распавёў Джон Коул.
«Я сказаў: «Вы вольныя, вы вольныя». Некаторыя з іх размаўлялі па-ангельску - яны зразумелі і перадалі астатнім. І ўсё змянілася, таму што [да гэтага] яны не ведалі, куды іх вязуць - магчыма, думалі, што ў нейкае жудаснае месца»
Намеснік спецыяльнага прадстаўніка Кіта Келага распавёў, што ўсіх палітвязняў везлі «як сапраўдных зняволеных» з рукамі за спінай. "Калі яны пачулі, што вольныя, - яны былі ў захапленні", - удакладніў ён.