BE RU EN

NYT: Падчас удару па Іране ЗША ўпершыню ў гісторыі ўжылі 13-тонную звышбомбу

  • 22.06.2025, 8:58

Бамбавікі B-2 ляцелі без прыпынкаў блізу 37 гадзінаў.

Падчас удараў па ядзернай інфраструктуры Ірана Злучаныя Штаты Амерыкі ўпершыню ва ўмовах рэальных баявых дзеянняў ужылі звышбомбу – 13-тонную GBU-57 Massive Ordnance Penetrator, піша The New York Times.

Паводле звестак крыніцаў газеты, ЗША ўжылі бомбу MOP, якую яшчэ называюць знішчальнікам бункераў. Верагодна, ёю былі нанесеныя ўдары па ядзерным даследчым цэнтры Форда, схаваным у гары.

Таксама адзін з амерыканскіх чыноўнікаў на ўмовах ананімнасці расказаў, што амерыканскія бамбавікі B-2, якія нанеслі ўдары па іранскіх ядзерных аб'ектах раніцай у нядзелю, ляцелі без прыпынкаў блізу 37 гадзінаў са сваёй базы ў Місуры, некалькі разоў дазапраўляючыся ў паветры.

Апошнія навіны