BE RU EN

Трамп адрэагаваў на вызваленне Сяргея Ціханоўскага

  • 22.06.2025, 11:09

Прэзідэнт ЗША апублікаваў паведамленне ва ўласнай сацсетцы Truth Social.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адрэагаваў на вызваленне Сяргея Ціханоўскага. У сваёй уласнай сацсетцы truthsocial.com ён размясціў спасылку на матэрыял выдання Sky News, прысвечаны гэтай падзеі.

Публікацыя выйшла 21 чэрвеня. Яе назва «Лідар беларускай апазіцыі Сяргей Ціханоўскі вызвалены з турмы пасля рэдкага візіту высокапастаўленага пасланца ЗША». У публікацыі паведамляецца, што Ціханоўскі быў вызвалены разам з 13 іншымі палітвязнямі пасля перамоваў Аляксандра Лукашэнкі і Кейта Келага, які з'яўляецца спецпрадстаўніком Трампа датычна Украіне. «Сп. Келаг стаў самай высокапастаўленай афіцыйнай асобай ЗША за многія гады, якая наведала Беларусь, што з'яўляецца блізкай хаўрусніцай Расеі», – зазначае выданне.

«Дзякуй, прэзідэнт Трамп», – напісаў Трамп пра самога сябе.

Апошнія навіны