Удар па Іране: Колькі бомбаў і ракетаў ЗША скінулі на ядзерныя аб'екты
- 22.06.2025, 11:26
Вядома, што перад атакай ЗША звязваліся з Тэгеранам.
ЗША скінулі шэсць пранікальных бомбаў на ядзерны аб'ект у Форда і 30 ракетаў Tomahawk па ядзерных аб'ектах у Натанзе і Ісфахане. Пра гэта паведамляе Fox News.
Адзначаецца, што перад атакай ЗША звязваліся з Іранам, каб данесці, што плануюць толькі ўдары і не маюць на мэце змяніць уладу ў Тэгеране.
Улады іранскай правінцыі Кум пацвердзілі атаку ВПС ЗША па ядзерным аб'екце Форда. Але яны не ўдакладнілі маштабы разбурэння. Аднак падкрэслілі, што ніякай ядзернай выцечкі не чакаецца. Запасы ўзбагачанага ўрану былі эвакуяваныя да нападаў.
Выданне таксама дадае, што падчас эфіру вядоўца іранскай дзяржаўнай тэлевізіі заявіў: «Спадар Трамп, вы гэта пачалі – а мы гэта закончым».
Таксама ў наўпростым эфіры транслявалі вялікую інфаграфіку з амерыканскімі базамі на Блізкім Усходзе пад загалоўкам: «У межах агнявой паразы Ірана».