BE RU EN

«Лісты шчасця» для беларускіх кіроўцаў ужо ў дарозе?

  • 22.06.2025, 13:37

ДАІ пачала тэставанне новых камераў на дарогах.

Намеснік кіраўніка УДАІ ГУУС Менгарвыканкама Дзяніс Лівановіч папярэдзіў, што да канца 2025 года ў Менску павялічаць колькасць камераў на вуліцах. Акрамя звычайнага адсочвання перавышэння хуткасці, многія з іх пачнуць выяўляць іншыя парушэнні ПДР, запэўніваюць у ДАІ. Падобныя новаўвядзенні варта чакаць па ўсёй Беларусі, піша «Тэлеграф».

Частка камераў пачне распазнаваць:

праезд на забараняльны сігнал святлафора,

ненаданне перавагі пешаходам,

не прышпілены рамень,

некаторыя іншыя правапарушэнні.

Ужо цяпер, хоць названыя функцыі знаходзяцца ў тэставым рэжыме, былі выпадкі, калі кіроўцы атрымлівалі штрафы за парушэнні, зафіксаваныя новай аўтасістэмай кантролю, сцвярджае намеснік кіраўніка ДАІ Менска.

Зрэшты, паводле ягоных словаў, пашырэнне рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі і функцыяналу, які ў яе закладваецца, у першую чаргу накіраваны «на дарожную бяспеку, а не на колькасць правапарушэнняў выяўленых».

Дзяніс Лівановіч сцвярджае, што сістэма настроеная на тое, каб «усе факты грубых адміністрацыйных правапарушэнняў», у тым ліку ДТЗ, спыняць загадзя.

«Павелічэнне аўтамабіляў на дарогах патрабуе новых падыходаў да арганізацыі бяспекі дарожнага руху, не толькі ў Менску, але і ва ўсіх рэгіёнах. Працэс няспынна вядзецца», – падкрэслілі ў ДАІ.

Апошнія навіны