BE RU EN

Іран раскрыў, якую новую тактыку абстрэлу Ізраіля ён ужыў

  • 22.06.2025, 11:56

Заяву зрабіў адзін з прэс-сакратароў КВІР.

Камандаванне Корпусу вартавых Ісламскай рэвалюцыі абвясціла, што, у адказ на абстрэл амерыканскімі бамбавальнікамі сваіх ядзерных аб'ектаў быў зроблены абстрэл Ізраіля, падчас якога была ўжытая новая тактыка, пішуць «Дэталі».

Пра гэта расказаў у нядзелю, 22 чэрвеня сайт 12-га тэлеканала. Заяву зрабіў адзін з прэс-сакратароў КСІР.

Паводле словаў прэс-сакратара, пры нападзе на Ізраіль упершыню было ўжытае спалучэнне балістычных ракетаў з боегалоўкай вялікай разбуральнай сілы і ракетаў, здольных падмануць ізраільскія СПА.

Прэс-сакратар таксама назваў мэты ранішняй ракетнай атакі:

Аэрапорт «Бэн-Гурыён»

«Інстытут біялагічных даследаванняў» (што КВІР пад гэтым мае на ўвазе, не зусім зразумела).

Вайсковыя базы.

Паводле папярэдніх звестак, у выніку іранскага нападу ёсць сур'ёзныя разбурэнні ў некалькіх месцах. Паводле папярэдніх звестак, пацярпелі 23 чалавекі. Адзін атрымаў траўмы сярэдняй ступені цяжкасці, іншыя параненыя лёгка.

Паветраная трывога была раніцай у нядзелю, 22 чэрвеня, па ўсім Ізраілі. Гэта быў першы ракетны абстрэл пасля начнога нападу амерыканскіх бамбавікоў на ключавыя ядзерныя аб'екты Ірана. У 07:38 пад ударам апынуліся практычна ўвесь Гуш-Дан, увесь цэнтр і ўся поўнач краіны.

У 07:42 атакаваныя былі Хайфа, поўнач Галанскіх вышыняў і дзіўная дуга, якая ахоплівае акругу Шарон, акругу Шфела, Іерусалім, але не Тэль-Авіў.

Вось дзе прагучала сірэна падчас наступных абстрэлаў. У 07:44:

У 07:48

У 08:02

У той самы час у Хайфе паведамілі пра незвычайную падзею: падзенні былі, але сігнал трывогі не прагучаў.

А 10-й былі падведзеныя канчатковыя вынікі. Па Ізраілі было выпушчана 35 ракетаў. Большасць з іх былі збітыя. Усяго было тры траплянні: у Тэль-Авіве, у Хайфе і ў Нес-Цыёне. Іншыя страты маглі быць выкліканыя падзеннем абломкаў ракетаў. Параненыя былі 23 чалавекі. Адзін атрымаў раненне сярэдняй ступені цяжкасці, іншыя параненыя лёгка.

Апошнія навіны