BE RU EN

Нябачная кара са звышбомбамі: Што вядома пра бамбавік B-2 Spirit, які ўдарыў па Іране

  • 22.06.2025, 14:28

Гэта адзіны самалёт ВПС ЗША, здольны несці бомбу, прызначаную для знішчэння падземных цэляў.

Некалькі стратэгічных бамбавікоў-няўгледак B-2 Spirit былі заўважаныя на шляху да амерыканскай авіябазы Андэрсан на востраве Гуам, паведамілі ABC News дзве крыніцы, знаёмыя з іх перамяшчэннем.

Гэтае перасоўванне, нягледзячы на адсутнасць афіцыйных баявых загадаў, успрымаецца як сур'ёзны сігнал на фоне росту напругі паміж ЗША і Іранам.

Паводле інфармацыі крыніцаў, бамбавікі знаходзяцца ў гатоўнасці, але пакуль без канкрэтнай задачы. Іх разгортванне адбываецца на фоне інтэнсіўных абмеркаванняў у адміністрацыі Трампа, звязаных з ударамі па Іране, і верагоднага адказу на гэтую атаку з боку Тэгерана.

Што трэба ведаць пра B-2 Spirit

Гэта адзіны бамбавік ВПС ЗША, здольны несці Massive Ordnance Penetrator (MOP) – 13-тонную бомбу, прызначаную для знішчэння падземных цэляў.

Кожны самалёт можа несці дзве такія бомбы, што робіць іх ключавым элементам у патэнцыйным удары па глыбокіх аб'ектах Ірана, у тым ліку ядзерных.

Усе 19 B-2 грунтуюцца на авіябазе Уайтмэн у Місуры. Менавіта адтуль, паводле паведамлення СМІ, яны ляцелі атакаваць Іран, дазапраўляючыся ў паветры.

Акрамя Гуама, увага таксама прыкаваная да вострава Дыега-Гарсія ў Індыйскім акіяне, дзе ў красавіку ўжо было размешчана шэсць B-2. Менавіта з гэтага стратэгічнага пункта былі ажыццёўленыя авіяўдары па хусіцкіх цэлях у Емене, але назіральнікі мяркуюць, што тагачаснае разгортванне мела на мэце яшчэ і прадэманстраваць сілу Ірана.

Дадатковую актыўнасць паказалі таксама восем самалётаў-запраўшчыкаў, якія здзейснілі дэманстрацыйны палёт з узлётам і пасадкай у Аклахоме ў пятніцу. Гэта паказвае на ўзмоцненую трэніроўку і падрыхтоўку да патэнцыйнай доўгай аперацыі.

Роля B-2 Spirit ва ўдарах па Іране

У ноч на 22 чэрвеня Злучаныя Штаты Амерыкі атакавалі ядзерныя аб'екты Ірана, уключаючы Форда, Натанз і Ісфахан. На асноўны аб'ект, Форда, быў скінуты поўны боезапас бомбаў.

Падчас удараў па ядзернай інфраструктуры Ірана Злучаныя Штаты Амерыкі ўпершыню ва ўмовах рэальных баявых дзеянняў ужылі звышбомбу – 13-тонную GBU-57 Massive Ordnance Penetrator.

Амерыканскія знішчальнікі B-2, якія нанеслі ўдары па іранскіх ядзерных аб'ектах раніцай у нядзелю, ляцелі без прыпынкаў блізу 37 гадзінаў са сваёй базы ў Місуры, некалькі разоў дазапраўляючыся ў паветры.

Апошнія навіны