УСУ правялі паспяховы контрнаступ пад Сумамі
- 22.06.2025, 15:10
Вызвалены населены пункт Андрэеўка.
Узброеныя сілы Украіны пачалі контрнаступ на тэрыторыі Сумскай вобласці, вызваліўшы сяло Андрэеўка.
Узброеныя сілы Украіны вызвалілі ад расейскіх акупантаў н.п. Андрэеўка, паведамляюць аналітыкі рэсурсу DeepState.
Яшчэ ў суботу, 21 чэрвеня, тэрыторыя населенага пункта Андрэеўка ў Хоцінскай пасялковай супольнасці Сумскага раёна знаходзілася пад кантролем УС РФ.
Цяпер сяло, якое знаходзіцца на адлегласці прыкладна 5 км ад расейскай мяжы, «зачышчанае» ад войскаў агрэсара. Плошча вызваленай тэрыторыі складае 3,89 кв.км.
У Deep State удакладняюць, што пасля доўгіх баёў і мерапрыемстваў зачысткі недабіткаў, байцы 225-га асобнага штурмавага палка змаглі ўзяць пад кантроль сяло.
Гэтымі дзеяннямі ўдалося адарваць сілы з іншых населеных пунктаў і спыніць далейшае прасоўванне УС РФ да Хоціна і Пісарэўкі.
На замацаванне ў сяло завялі 110-ю асобную механізаваную брыгаду імя генерал-харунжага Марка Бязручкі.