Апублікаваныя спадарожнікавыя здымкі цэнтра Фардо ў Іране пасля атакі ЗША
- 22.06.2025, 16:11
Дакладны маштаб шкоды пакуль не пацверджаны.
З'явіліся першыя спадарожнікавыя здымкі ядзернага цэнтра ў Фардо пасля таго, як у ноч на нядзелю, 22 чэрвеня, яго атакавалі бамбавікі ЗША. На выявах бачныя пашкоджанні горнага масіву, дзе размешчаны аб'ект, вонкавай часткі комплексу і ўваходаў у падземныя тунэлі, паведамляе «Радыё Свабода».
Дакладны маштаб шкоды пакуль не пацверджаны.
Кампанія Maxar, якая спецыялізуецца на спадарожнікавым маніторынгу, заявіла, што зафіксавала незвычайную актыўнасць транспарту і грузавікоў ля завода Фардо за два дні да ўдараў. Гэта можа сведчыць аб вывазе высокаўзбагачанага ўрану з тэрыторыі прадпрыемства.
Міжнароднае агенцтва атамнай энэргіі (МАГАТЭ) заявіла, што пасля ўдараў ЗША прыкметы павышэння ўзроўню радыяцыі на тэрыторыі Ірана не зафіксаваныя.