BE RU EN

Гішпанія заклікала вызваліць усіх беларускіх палітвязняў

  • 22.06.2025, 16:21

МЗС краіны адрэагавала на выхад на волю Сяргея Ціханоўскага.

Гішпанія вітае радасную навіну аб вызваленні беларускага апазіцыянера Сяргея Ціханоўскага і трынаццаці іншых палітычных зняволеных і высока ацэньвае дыпламатычны ўдзел Злучаных Штатаў у дасягненні гэтага выніку.

Пра гэта гаворыцца ў заяве гішпанскага замежнапалітычнага ведамства.

«За гэтым вызваленнем павінен рушыць услед такі ж вынік для больш чым тысячы беларускіх апазіцыянераў, якія застаюцца ў турмах краіны проста за спробу рэалізаваць свае асноўныя свабоды. І яны, і іх сем'і заслугоўваюць усёй салідарнасці ўрада і народа Гішпаніі», - падкрэслівае МЗС.

Ведамства «захоўвае цвёрдую прыхільнасць дэмакратыі і правам чалавека ў Беларусі».

Апошнія навіны