Расейцы баяцца высадкі ўкраінскага дэсанта на Кінбурнскай касе
- 22.06.2025, 16:39
Акупанты ўмацоўваюць абарону.
Расейцы выкарыстоўваюць на Кінбурнскай і Тэндраўскай косах артылерыю і супрацьтанкавыя сродкі, бо вельмі баяцца, што УСУ там правядуць аперацыю па высадцы і захопу плацдарма, хоць агулам гэтую тэхніку вораг ужывае абмежавана.
«І артылерыя, і супрацьтанкавыя сродкі - гэта тое ўзбраенне, якім можна перашкаджаць у высадцы нашага дэсанта. Акрамя таго, артылерыяй адтуль супраціўнік дастае да нашага берага, прынамсі, раёна Куцурубскай грамады, Ачакава», - адзначыў ён.
«Больш падобна на тое, што супраціўнік узмацняе свой гарнізон на гэтых косах».
«І менавіта таму, што ён вельмі баіцца, што мы ажыццявім аперацыю па высадцы, фарсіраванні і захопе там плацдарма», - падкрэсліў вайсковы.