Чаму раптам такі закон?
- 22.06.2025, 19:24
«Хочаш жыць - май капусту», - так будуць працаваць беларускія рынкі.
Прынамсі, рынак, на якім прыватнікі ці буйныя гандляры рэалізуюць гародніну. На Нацыянальным прававым партале з'явіўся законапраект, які прапануе дапоўніць Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях новым артыкулам. І прысвечаны ён, ні многа ні мала, штрафам за адсутнасць агародніны ў міжсезонне, піша «Белорусы и рынок».
Калі коратка - будуць штрафаваць, калі ў краме няма морквы, буракоў або бульбы. Пратакольнай мовай гэта гучыць: «Не выкананая пастаўка прадукцыі са стабілізацыйных фондаў».
Па-простаму, калі прадукцыя не з'явілася на прылаўках, то:
фізічным асобам - ад 5 да 12 базавых адзінак (гэта 210-504 рублёў);
юрыдычным асобам - ад 20 да 200 базавых (840-8400 рублёў)
Гэта значыць, калі ўладальнік крамы не паспеў завезці капусту - плаці. Калі не па сезоне - таксама плаці. Гародніна, як высвятляецца, павінна быць незалежна ад лагістыкі, клімату і здаровага сэнсу.
Чаму раптам такі закон?
Галоўная мэта - каб прылаўкі не пуставалі, асабліва зімой, а дзяржава выглядала клапатлівай. На гэты раз яна заклапацілася чарговай зменай у заканадаўстве, у тым ліку і і КоАП Рэспублікі Беларусь, каб унесці новае пакаранне.
Як паведамляла прэс-служба, 11 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №232 «Аб асаблівасцях пастаўкі садавінагароднінай прадукцыі для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб», закліканы забяспечыць стабільнасць на спажывецкім рынку і наяўнасць у гандлёвых аб'ектах садавінагароднінай прадукцыі, асабліва ў міжсезонны перыяд.
Дакумент закліканы стварыць стабільнасць на спажывецкім рынку і забяспечыць наяўнасць у гандлёвых аб'ектах садавінагароднінай прадукцыі, асабліва ў міжсезонны перыяд.
Цяпер вызначаны механізм выдачы гандлёвым сеткам крэдытаў на льготных умовах для ўнясення авансу за 30% плодаагародніннай прадукцыі, якая закладваецца паводле дзяржзаказу пад патрэбнасці сетак. Крэдыты рэтэйл зможа атрымаць у беларускіх рублях па стаўцы 3% гадавых.
Для пастаўшчыкоў уводзіцца абавязак забяспечваць раздробныя сеткі плодаагародніннай прадукцыяй. Са свайго боку, рэтэйл павінен гарантаваць яе наяўнасць у гандлёвых аб'ектах у міжсезонны перыяд.
Невыкананне гэтых абавязкаў будзе карацца прыцягненнем да адміністрацыйнай адказнасці. І вось калі нешта недзе знікла — то не «не ўраджай» і не «форс-мажор», а адміністрацыйнае правапарушэнне.