BE RU EN

Кіраўнік МЗС Нарвегіі: Украіна павінна выйсці з вайны незалежнай у сферы энэргетыкі

  • 22.06.2025, 17:53

Эспэн Барт Эйдэ заклікаў да ўзмацнення жорсткасці санкцый супраць Расеі.

Міністр замежных спраў Нарвегіі Эспэн Барт Эйдэ заявіў, што энэргетычная незалежнасць - ключавы элемент свабоды Украіны, піша Atalntic Council (пераклад - сайт Charter97.org).

Падчас выступу на Глабальным энэргетычным форуме 2025 года, арганізаваным Atlantic Council у Вашынгтоне, ён падтрымаў план Еўракамісіі па поўнай адмове ад расейскай нафты і газу, назваўшы яго «сур'ёзнай зменай» у палітыцы бяспекі, стратэгічнай аўтаноміі і кліматычным пераходзе.

«Інвестуючы ў аднаўляльныя крыніцы энэргіі і дыверсіфікуючы пастаўкі, Еўропа адначасова ачышчае сваю энэргетыку і становіцца больш незалежнай ад такіх краін, як Расея», - падкрэсліў Эйдэ.

Нарвегія, найбуйнейшы пастаўшчык газу ў ЕЗ, дапамагае Украіне не толькі ўзбраеннем, але і фінансаваннем закупаў газу і будаўніцтвам больш устойлівай энэргасістэмы «Украіне патрэбныя ракеты і дроны, але ёй таксама трэба захаваць эканоміку, а гэта немагчыма без доступу да энэргіі», - адзначыў міністр.

Ён заклікаў да ўзмацнення жорсткасці санкцый супраць Расеі, уключаючы спыненне дзейнасці «ценявога флоту», і выказаў надзею на больш рашучыя захады з боку ЗША.

Напярэдадні саміту NATO Эйдэ паведаміў, што хаўруснікі абмяркоўваюць новы мэтавы ўзровень выдаткаў на абарону - 5% ВУП, з якіх 3,5% пойдуць на традыцыйныя патрэбы, а 1,5% - на інфраструктуру.

Міністр таксама падкрэсліў важнасць захавання трансатлантычнай сувязі: «Калі Еўропа і ЗША аддаляюцца, трэба шукаць іншы шлях».

Апошнія навіны