BE RU EN

Кіраўнік КДБ Церцель заявіў пра затрыманні замежнікаў у Беларусі

  • 22.06.2025, 18:23

Іх абвінавачваюць у «шпіянажы».

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі затрымаў з пачатку 2025 года 14 чалавек паводле абвінавачанняў у шпіянажы і дзяржаўнай здрадзе. Пра гэта паведаміў 22 чэрвеня старшыня КДБ Іван Церцель, падае БелТА.

Сярод затрыманых - як грамадзяне Беларусі, так і замежнікі. Першыя абвінавачваюцца ў «дзяржаўнай здрадзе», другія - у «шпіянажы».

Адзначым, пасля сустрэчы са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Кітам Келагам Лукашэнка вызваліў 14 палітвязняў, у тым ліку шэраг замежных грамадзян.

Апошнія навіны