Вэнс адказаў Мядзведзеву
- 22.06.2025, 20:06
Віцэ-прэзідэнт ЗША назваў заяву расейскага палітыка «дзіўнай».
Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Ды Вэнс заявіў, што адна з нямногіх рэчаў, у якіх сыходзяцца ў меркаваннях ЗША, Расея і Кітай, палягае ў тым, «яны не хочуць гонкі ядзерных узбраенняў на Блізкім Усходзе».
У інтэрв'ю тэлеканалу ABC Вэнс спаслаўся на твіт Дзмітрыя Мядзведзева, былога прэзідэнта і намесніка старшыні Савета бяспекі Расеі, які заявіў, што пасля амерыканскай атакі на іранскія ядзерныя аб'екты краіна напэўна будзе вырабляць ядзерную зброю і што «многія краіны гатовыя наўпрост пастаўляць Ірану свае ўласныя ядзерныя боегалоўкі».
«Ну, па - першае, я думаю, што гэта дзіўны адказ, але я таксама не ведаю, ці кажа гэты хлопец ад імя прэзідэнта Пуціна ці расейскага ўрада», - сказаў Вэнс. «Адна з рэчаў, якую мы ўлавілі ў нашых размовах з расейцамі за апошнія некалькі месяцаў, нягледзячы на нашы шматлікія рознагалоссі з расейскай дзяржавай, палягае ў тым, што яны былі вельмі паслядоўныя і не хочуць, каб Іран атрымаў ядзерную зброю», - дадаў ён.